ГалоўнаяМерапрыемствыКніжная кулінарыя
Запрашаем на сустрэчу з лемолагам Віктарам Язневічам
“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы

Кніжная кулінарыя

Кніжная кулінарыя
Іншыя мерапрыемствы
4 лістапада – 3 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 4 лістапада па 3 снежня 2021 года запрашаем на выставу “Кніжная кулінарыя” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Нішто так не аб’ядноўвае сям’ю, як смачная ежа і прыгожа накрыты стол. А лепшая ежа – гэта тая, што прыгатавана сваімі рукамі, прыносіць радасць і задавальненне вам і вашым блізкім, ствараючы кожны раз маленькае сямейнае свята.

Велізарны выбар прадуктаў, разнастайнасць рэцэптаў і фантазія дазваляюць ператварыць часам утомны абавязак гатавання ежы ў сапраўдны творчы працэс.

На выставе “Кніжная кулінарыя” прадстаўлена літаратура з рэцэптамі страў, якія не толькі смачныя, але і карысныя, падымаюць настрой і даюць энергію і сілы на кожны дзень.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Сны аб Беларусі

23.04.2024

25 красавіка а 17 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Сны аб Беларусі", прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам