ГалоўнаяМерапрыемствыБунтар, правакатар, геній
Запрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Малекулы ў дзіравых ботах”
Першы беларускі

Бунтар, правакатар, геній

Бунтар, правакатар, геній
Іншыя мерапрыемствы
20 кастрычніка – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 20 кастрычніка па 30 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Бунтар, правакатар, геній”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння іспанскага мастака Пабла Пікасо (1881–1973).

Пікасо з’яўляецца адной з самых яркіх і супярэчлівых фігур у сусветным жывапісе. Творчасць славутага майстра адрозніваецца плённай разнастайнасцю і пастаяннай здольнасцю да абнаўлення. Дзівіць шырата яго дыяпазону – ад вобразаў класічна зразумелых да гранічна зблытаных, ад трагічнага пафасу да з’едлівага сарказму, ад амаль поўнага жыццяпадабенства да амаль поўнай непадобнасці, ад рэчаў радасных да рэчаў, прасякнутых агідай да жыцця. Пры гэтым Пікасо адзіны ва ўсіх сваіх мадыфікацыях, пазнавальны ў працах рознага характару, пастаянны ў сваіх унутраных тэмах.

Экспазіцыя распавядае аб эвалюцыі творчага шляху вялікага мастака. Звяртаючыся да яго спадчыны, прадстаўленай у альбомах, кнігах і выяўленчых дакументах, можна ўбачыць шматаблічнасць мастацтва Пікасо. Наведвальнікі пройдуць па лабірынтах пераплеценых перыядаў: блакітны, ружовы, класічны, зялёны, кубістычны, трагічны, сюррэалістычны і інш. У кожным з гэтых перыядаў бачны пэўныя філасофскія і маральныя прынцыпы, дыялектычнае сутыкненне дабра і зла.

Пабла Пікасо заўсёды жадаў перамогі жыцця і дабра. Тэма барацьбы за мір прасочваецца ў яго мастацтве аж да апошніх дзён. На выставе размешчаны матэрыялы пра “Герніку” Пікасо і рэпрадукцыя малюнка “Голуб міру”, які стаў эмблемай міжнароднага руху прыхільнікаў міру.

Экспазіцыя таксама знаёміць з графікай, керамікай, партрэтамі і нацюрмортамі, выкананымі мастаком у самых розных стылях. Пікасо ніколі не баяўся супярэчнасцей і памылак. Гэта быў майстар, які смела ішоў наперад і ўслаўляў свабоду і незалежнасць чалавека ў свеце.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам