ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля
Першы беларускі
Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

Размова з адвакатам аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля

Размова з адвакатам аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля
Іншыя мерапрыемствы
26 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Што такое іпатэка?
  • На якія аб’екты нерухомасці можна аформіць іпатэку?
  • Што можа запатрабаваць банк па іпатэчным крэдыце?
  • У чым адрозненне крэдытавання на жыллё ад іпатэкі?

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля адкажа адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Віктараўна Мельнічонак.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Галінай Мельнічонак.

Мерапрыемствы

30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы

02.12.2021

З 2 снежня па 10 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы”, прысвечаная 30-годдзю стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

У пошуках радасці

03.12.2021

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

03.12.2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава

03.12.2021

У суботу, 11 снежня, малады беларускі піяніст, чытач Нацыянальнай бібліятэкі Андрэй Кіранаў выступіць з сольным канцэртам, прымеркаваным да 210-годдзя з дня нараджэння венгерскага кампазітара Ферэнца Ліста.



Бібліятэкарам