ГалоўнаяМерапрыемствыНастаўнік, перад імем тваім…
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”
Веліч музыкі

Настаўнік, перад імем тваім…

Настаўнік, перад імем тваім…
Іншыя мерапрыемствы
4 кастрычніка – 9 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 4 кастрычніка па 9 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Настаўнік, перад імем тваім...”, прысвечаная Сусветнаму дню настаўніка.

Гэты Дзень быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1994 годзе і штогод адзначаецца 5 кастрычніка больш чым у 100 краінах свету. У некаторых краінах гэтае свята адзначаецца ў дні, блізкія да гэтай даты, звычайна ў першую нядзелю кастрычніка.

Гістарычнай перадумовай для абвяшчэння гэтага свята стала спецыяльная міжурадавая канферэнцыя аб статусе настаўнікаў, якая адбылася 5 кастрычніка 1966 года ў Парыжы. У выніку прадстаўнікамі ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы была падпісана Рэкамендацыя ЮНЕСКА/МАП аб становішчы настаўнікаў.

У рэкамендацыі былі замацаваны правы і абавязкі настаўнікаў і міжнародныя нормы, якія тычацца іх падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, прыёму на працу, умоў працы і працэсу вучобы. У 1997 годзе была прынята Рэкамендацыя аб статусе выкладчыцкіх кадраў вышэйшых навучальных устаноў, якая дапаўняе рэкамендацыю 1966 года з дапамогай ахопу выкладчыцкага і даследчыцкага персаналу ў сістэме вышэйшай адукацыі.

Штогод Сусветны дзень настаўніка прысвячаецца пэўнай тэме. У 2021 годзе, праз паўтара года пасля пачатку крызісу COVID-19, гэты Дзень пройдзе пад дэвізам “Настаўнікі – цэнтральны элемент аднаўлення адукацыі”.

Спрадвеку прафесія настаўніка лічылася адной з самых важных у жыцці любога грамадства, паколькі настаўнікі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію – выхаванне маладога пакалення. Якім будзе гэта пакаленне, якія дзяржаўныя асновы падтрымае, як будзе ставіцца да старэйшых – усё гэта шмат у чым залежыць ад настаўнікаў. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства ляжаць у аснове кожнай школы. Настаўнікі аказваюць вялікі ўплыў на цікавасць дзіцяці да вучобы і на сам працэс навучання. Яны дапамагаюць навучэнцам развіваць крытычнае мысленне, фарміруюць навыкі калектыўнай працы, вучаць сінтэзаваць інфармацыю з розных крыніц, абдумана падыходзіць да праблем і прымаць узважаныя рашэнні.

Настаўнік – гэта не толькі чалавек, які вучыць навукам, але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку. Настаўнік не проста прафесія, гэта – прызванне, нялёгкая і адказная місія.

Дзень настаўніка – гэта выдатная магчымасць звярнуць увагу на праблемы настаўнікаў на нацыянальным і сусветным узроўнях і прааналізаваць поспехі педагогаў у міжнародным кантэксце. Адна з яго задач – вярнуць прафесіі настаўніка заслужаную павагу і прызнаць вырашальную ролю настаўніка ў пабудове будучыні.

У нашай краіне Дзень настаўніка адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Гэтае свята пазначана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

Гэта самае прыгожае і добрае прафесійнае свята, калі настаўнікі прымаюць віншаванні ад вучняў, цяперашніх і былых, а таксама ад іх бацькоў. У гэты дзень па ўсёй краіне ў школах праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Для настаўнікаў ладзяцца святочныя канцэрты і вясёлыя выступленні. Вучні дораць сваім настаўнікам цукеркі, кветкі і падарункі.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава налічвае каля 60 дакументаў на англійскай, рускай і беларускай мовах – кнігі, перыядычныя выданні, буклеты. Вялікую частку складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, МАП). Матэрыялы пазнаёмяць чытача з выданнямі, у якіх раскрываецца сутнасць прафесіі настаўніка, разглядаецца роля педагога ў развіцці чалавека і грамадства.

Выстава складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Настаўнік і яго роля ў выхаванні і адукацыі
  • Педагагічная адукацыя: нацыянальны і міжнародны вопыт
  • Павышэнне кваліфікацыі педагогаў
  • Гісторыя педагогікі, дзейнасць вялікіх педагогаў свету
  • Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы адукацыі і падрыхтоўкі педагагічных кадраў

Выстава адрасуецца навукоўцам і спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Карысныя спасылкі:

Дакументы і публікацыі:


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам