ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Смайлік”
Прывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)
“Арт-Мінск 2021”

Запрашаем на творчыя заняткі “Смайлік”

Запрашаем на творчыя заняткі “Смайлік”
Іншыя мерапрыемствы
25 верасня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Смайлік”, на якіх дзеці навучацца рабіць кубік з паперы ў тэхніцы канструявання.

Для стварэння мадэлі кубіка юныя ўдзельнікі складуць ліст паперы па загадзя прамаляваных лініях і склеяць атрыманую нарыхтоўку па бакавых ярлычках. Кожную грань кубікаў упрыгожаць яркія малюнкі смайлікаў з рознымі эмоцыямі: радасць, сум, страх, здзіўленне.

Хлопчыкі і дзяўчаткі пачуюць казачную гісторыю пра двух смайлікаў: Усмешку і Трывогу. А вясёлая песенька пра ўсмешку і рухавыя музычныя гульні падораць усім удзельнікам добры настрой.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам