ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”
15 яскравых рарытэтаў
Умець чытаць, пісаць, лічыць…

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”
Іншыя мерапрыемствы
11 верасня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

11 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”.

Для стварэння мініяцюрнай кніжачкі ў тэхніцы арыгамі спатрэбіцца аркуш белага колеру, з якога ўдзельнікі навучацца складаць старонкі для будучай кніжачкі, і каляровая папера – для яркай вокладкі. Аздабленнем вокладкі стануць вясёлыя і маляўнічыя налепкі.

На занятках дзеці паразважаюць пра тое, якую важную ролю адыгрывае кніга ў жыцці кожнага чалавека, адгадаюць загадкі і адкажуць на пытанні пазнавальнай віктарыны.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам