ГалоўнаяМерапрыемствыАдметны Мінск
Храмы часу, памяці, думкі
15 яскравых рарытэтаў

Адметны Мінск

Адметны Мінск
Іншыя мерапрыемствы
10 верасня – 17 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

10 верасня ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх, кальцавы калідор) пачне работу экспазіцыя “Адметны Мінск”, прымеркаваная да Дня горада.

Выстаўка прызвана паказаць Мінск у плыні яго развіцця, пагартаць старонкі гісторыі горада падчас розных перыядаў яго існавання, прадэманстраваць панарамы Мінска, яго славутасці, родныя і знаёмыя вуліцы і будынкі, адлюстраваныя ў прызме ўспрымання беларускімі графікамі і фатографамі.

У экспазіцыі – больш за 20 тэматычных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя выданні, турыстычныя буклеты, паштоўкі з краявідамі, гістарычнымі месцамі і помнікамі Мінска. Значныя этапы жыцця і дасягненняў горада паўстаюць са старонак выданняў.  

Дапаўняе кніжную частку экспазіцыі графіка беларускіх класікаў: Арлена Кашкурэвіча, Аляксандры Паслядовіч, Наталлі і Кацярыны Паплаўскіх, Людвіга Асецкага, Сямёна Геруса, Аляксандра Кошалева, Леаніда Марчанкі і іншых. Больш за 20 мастакоў прадстаўляюць Мінск у такіх графічных тэхніках, як літаграфія, ксілаграфія, лінагравюра, аўталітаграфія, афорт і іншыя. А старадаўнія паштоўкі, гістарычныя выданні і графічныя лісты даюць магчымасць не забыцца, якой была сталіца Беларусі, і пераконваюць, што яе добразычлівая і прывабная сутнасць засталася нязменнай.

Абрысы старых будоў, тагачасныя вуліцы без уладкаванняў і ўпрыгожванняў сённяшняга часу, шчырыя і прасторныя, сквер на месцы плошчы Якуба Коласа ля філармоніі, старэнькі дом-музей 1-га з’езда РСДРП да рэстаўрацыі, Дом афіцэраў без манументальнага мармуровага плоту навокал, дзве вежы каля вакзала, стары вакзальны будынак, помнік на плошчы Перамогі, такі геаметрычны, “касмічны” Тэатр музычнай камедыі і іншыя знаёмыя будынкі і сімвалы Мінска выкананы мастакамі з цеплынёй і павагай.

Прайсціся па вуліцах беларускага адметнага горада-героя з старадаўняй тысячагадовай гісторыяй можна да 17 лістапада 2021 года.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам