ГалоўнаяМерапрыемствыСугучча гукаў і фарбаў (+відэа)
Сусвет Станіслава Лема
17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства

Сугучча гукаў і фарбаў (+відэа)

Сугучча гукаў і фарбаў (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
25 жніўня – 22 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала дакументаў па мастацтве (пам. 306)
Месца правядзення

З 25 жніўня па 22 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць тэматычная кніжна-ілюстрацыйная выстава “Сугучча гукаў і фарбаў”.

З даўніх часоў музыка была звязана з выяўленчым мастацтвам, а Леанарда да Вінчы называў яе “сястрой жывапісу”. У адносінах да творчасці многіх мастакоў нярэдка ўжываюць музычныя метафары, якімі апісваюць “спеўнасць” карціны, “звонкасць” і “прыглушанасць” фарбаў, “меладычнасць” ліній, лірычнасць агульнага эмацыянальнага “гучання”. Фарбы і лініі ствараюць пэўны “музычны” рытм і непаўторную гармонію.

Мастакі розных гістарычных эпох звярталіся да тэмы музыкі ў сваіх творах. Ёсць мноства карцін, дзе адлюстраваны музыкі і музычныя інструменты. Яны не толькі ствараюць уяўленне аб культурным жыцці эпохі, але і нясуць у сабе вобразна-сімвалічны, лірычны або філасофскі сэнс.

Выявы музычных інструментаў з’явіліся яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Антычныя роспісы з фігурамі музыкаў, якія граюць на аўлосах і кіфарах, змяняюцца сярэдневяковымі фрэскамі і іконамі з музіцыруючымі анёламі. У эпоху Адраджэння на жывапісных палотнах сустракаюцца сапраўдныя “анёльскія канцэрты” з флейтамі, лютнямі, арфамі, трамбонамі і віёламі. На выставе дэманструюцца альбомы па гісторыі мастацтва Старажытнага свету, Сярэднявечча і рэпрадукцыі работ вялікіх майстроў Рэнесансу.

У эпоху барока вялікую папулярнасць набываюць сюжэты, звязаныя з адлюстраваннем музіцыравання ў лірычных і бытавых сцэнах. Прадстаўленыя ў экспазіцыі рэпрадукцыі работ Караваджа, Хонтхорста, Хальса і іншых майстроў з’яўляюцца разгорнутай панарамай псіхалогіі чалавека Новага часу – чалавека, які грае і атрымлівае асалоду. Лютня, скрыпка, барочная гітара, віёла да гамба атрымалі шырокае распаўсюджанне на карцінах той эпохі.

Музычныя вобразы на працягу доўгага часу асацыіраваліся з любоўю. Мова музыкі дазваляла выказаць тое, аб чым не прынята было гаварыць словамі. Пра гэта апавядаюць творы Вато – мастака “галантнага века”. У руках герояў карцін французскага жывапісца часцей за ўсё можна ўбачыць гітару.

У жывапісе XIX стагоддзя нярэдка сустракаюцца сюжэты дамашняга музіцыравання. Асаблівым цяплом жыццярадаснай палітры прасякнуты сямейныя сцэны з ігрой на фартэпіяна або гітары ў творах французскага імпрэсіяніста Рэнуара.

Частка экспазіцыі прысвечана мастацтву ХХ стагоддзя. Пікасо, Маціс, Далі і іншыя мастакі адлюстроўваюць музычныя інструменты ў непаўторна індывідуальнай манеры. Асобнай увагі заслугоўваюць працы Марка Шагала. Тэма музыкі спадарожнічала мастаку на працягу ўсяго жыцця. На яго палотнах часта ўзнікаюць мудрагелістыя вобразы музыкаў і струнных інструментаў. Бакст адзначаў, што нават колеры Шагала “спяваюць”.

На выставе экспануюцца кнігі, ілюстраваныя энцыклапедыі і альбомы, рэпрадукцыі і паштоўкі. Музычныя вобразы ў іх звязаны з такімі сутнаснымі паняццямі, як каханне, жыццё, натхненне, суцяшэнне, прыгажосць і гармонія.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам