ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”
Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”
Разам у імя гуманнасці!

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”
Іншыя мерапрыемствы
14 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Юстыны Беднарэк “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”.

У кнізе дзесяць неверагодных гісторый пра няўрымслівыя шкарпэткі, якія адпраўляюцца насустрач прыгодам. Пацешныя персанажы смела ідуць да сваёй мары – адна шкарпэтачка атрымлівае ролю ў папулярным серыяле, другая – ператвараецца ў ружачку і перамагае ў спаборніцтве кветак, трэцяя – становіцца прыватным дэтэктывам.

На занятках дзеці пагуляюць у гульню “Што ў шкарпэтачцы?”, прыдумаюць сваю гісторыю аб гарэзлівай шкарпэтцы і намалююць упадабанага героя кнігі.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам