ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі
Разам у імя гуманнасці!
Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі
Іншыя мерапрыемствы
7 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

7 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Коцікі”.

Пушкінскі кот вучоны і знаходлівы кот у ботах Ш. Перо, вусаты-паласаты непаседа С. Маршака і добрасардэчны Леапольд А. Рэзнікава, гаспадарчы Матроскін Э. Успенскага і кацяня па імені Гаў Р. Остэра – у кожнага юнага чытача свой любімы казачны герой.

Для стварэння “мяккай” карцінкі ў тэхніцы ніткаграфіі цудоўна падыходзяць рознакаляровыя ваўняныя ніткі. Дзеці будуць вучыцца падбіраць колер і адрозніваць таўшчыню нітак, працаваць з трафарэтам, прыклейваючы ніткі па контуры і паслядоўна запаўняючы імі ўсю прастору малюнка. У вырабе будуць выкарыстоўвацца таксама кардон, клей, акрылавыя фарбы і дэкаратыўныя ўпрыгажэнні.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам