ГалоўнаяМерапрыемствыЛюдзі не тавар!
Памяць дарог
Манументальнае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы

Людзі не тавар!

Людзі не тавар!
Іншыя мерапрыемствы
14 ліпеня – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 14 ліпеня па 31 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка "Людзі не тавар!", прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі.

Гандаль людзьмі, ці сучаснае рабства, – праблема агульнасусветнага маштабу і адно з самых сур’ёзных злачынстваў супраць базавых праў чалавека і чалавечай годнасці. Гэта з’ява, якая, здавалася, павінна была застацца ў далёкім мінулым, але існуе па сённяшні дзень, закранаючы лёсы мільёнаў людзей ва ўсіх краінах свету, ці то краіна паходжання, ці транзіту або назначэння “жывога тавару”.

30 ліпеня 2010 года Генеральнай асамблеяй ААН быў прыняты Глабальны план дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Пазней гэта дата дала пачатак штогадовай кампаніі ААН, калі на 68-й сесіі Генеральнай асамблеі (рэзалюцыя A/RES/68/192) быў заснаваны Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі, які адзначаецца 30 ліпеня пачынаючы з 2014 года. Адным з ініцыятараў заснавання гэтага Дня стала і Рэспубліка Беларусь.

Неабходнасць пакончыць з гандлем дзецьмі і людзьмі ў цэлым, а таксама гвалтам адносна жанчын і дзяцей была сфармулявана ў выглядзе канкрэтных мэт і задач Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Па даных ААН, толькі ў 2018 годзе было выяўлена і зарэгістравана 50 тысяч ахвяр гандлю людзьмі ў 148 краінах. Каля дзвюх трацін людзей, якія трапляюць у рабства, складаюць жанчыны і дзяўчынкі. У глабальным маштабе кожная трэцяя выяўленая ахвяра – дзіця. За апошнія 15 гадоў доля дзяцей сярод выяўленых ахвяр гандлю людзьмі павялічылася ў тры разы.

Мішэнню сучаснага гандлю рабамі, якая прыносіць злачынным групам мільённыя прыбыткі, часта становяцца людзі з найбольш бедных слаёў насельніцтва, якія знаходзяцца ў бязвыхадным становішчы або проста шукаюць лепшага жыцця. Сексуальная эксплуатацыя – найбольш распаўсюджаная форма сучаснага рабства (50 %), за якой ідзе прымусовая праца(38 %). Акрамя таго, людзей, якія трапілі ў рукі гандляроў рабамі, прымушаюць да здзяйснення злачынстваў, жабрацтва, гвалтоўных шлюбаў, а таксама выкарыстоўваюць для атрымання ўнутраных органаў. І часта нават пасля вызвалення праблемы ахвяр рабства не заканчваюцца. Людзі паўторна перажываюць траўміруючыя падзеі, сутыкаючыся з непаразуменнем, стыгматызацыяй і не атрымліваючы неабходнай падтрымкі.

Менавіта гэтым людзям прысвечана афіцыйная тэма кампаніі Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі 2021, якая праходзіць пад дэвізам “Галасы ахвяр указваюць шлях”. Гэтая кампанія прадстаўляе іх як ключавых удзельнікаў барацьбы з сучасным гандлем рабамі, акцэнтуючы ўвагу на іх ўклад у распрацоўку мер па прадухіленні гэтых злачынстваў, выяўленні і выратаванні ахвяр і іх наступнай рэабілітацыі. Улік вопыту гэтых людзей і ўвасабленне іх прапаноў у канкрэтныя дзеянні вядзе да распрацоўкі больш эфектыўнага падыходу ў барацьбе з гандлем людзьмі і яго наступствамі.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблема гандлю людзьмі: гісторыя і сучаснасць
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў процідзеянні гандлю людзьмі
  • Пакрыццё шкоды ахвярам гандлю людзьмі
  • Міжнародна-прававыя асновы барацьбы з гандлем людзьмі
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць публікацыі міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана шырокаму колу чытачоў: супрацоўнікам следчых і аператыўных падраздзяленняў праваахоўных органаў, псіхолагам, сацыяльных работнікам, суддзям, адвакатам, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю, а таксама ўсім зацікаўленым пытаннямі барацьбы з гандлем людзьмі.

Карысныя спасылкі:

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

“Арт-Мінск 2021”

16.09.2021

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

15.09.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі

14.09.2021

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.

Умець чытаць, пісаць, лічыць…

07.09.2021

З 7 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Умець чытаць, пісаць, лічыць...”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.

Разам за мір дзеля будучыні!

02.09.2021

З 2 верасня па 12 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Разам за мір дзеля будучыні!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.



Бібліятэкарам