ГалоўнаяМерапрыемствыТворчая імпрэза кампазітара Аліны Безенсон
Лёс наканаваны з нябёс
Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

Творчая імпрэза кампазітара Аліны Безенсон

Творчая імпрэза кампазітара Аліны Безенсон
Іншыя мерапрыемствы
21 ліпеня
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

21 ліпеня ў бібліятэцы адбылася творчая імпрэза “Летні дождж”, прысвечаная юбілею беларускага кампазітара Аліны Іванаўны Безенсон.

Госці змогуць не толькі атрымаць асалоду ад жывога выканання музычных твораў і пачуць гісторыю іх стварэння, але і бліжэй пазнаёміцца з кампазітарам, даведацца пра яе творчы шлях, паслухаць цікавыя гісторыі з яе жыцця і задаць любыя пытанні.

У вечарыне прымуць удзел выканаўцы: Дар’я Баханко – цымбалы, Сафія Ткачэнка і Даніэла Куксянкова – скрыпка, Алена Маслоўская, Марыяна Бабіч і Аліна Чыжык – вакал, Аліна Безенсон і Багдан Бабіч – фартэпіяна.

Прагучаць наступныя творы: “Пасля дажджу”, “Ляцеў голуб над морам”, “Спеў сэрца”, сюіта “Кругазварот вады” (у 3-х ч. – “Вадаспад”, “Гром”, “Град”), “Рух планет”, песні “Ангел-хранитель” на вершы А. Бабоўка, “Я вижу сердцем и душой” на вершы В. Бабіча, “Душа” на вершы А. Легастаевай, “Сон” на вершы Л. Глінскай, “Ради мира” на вершы Е. Палеес.

Госці імпрэзы таксама змогуць пазнаёміцца з юбілейнай выставай “Дарогай святла”, прысвечанай творчай дзейнасці кампазітара.

Шчыра запрашаем у 17.00 у залу нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуска сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі. 

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам