ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Пацешны вожык”
Незабыўнае: у бібліятэцы адкрываецца выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Запрашаем на канцэрт!

Запрашаем на творчыя заняткі “Пацешны вожык”

Запрашаем на творчыя заняткі “Пацешны вожык”
Іншыя мерапрыемствы
19 чэрвеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

19 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Пацешны вожык”.

На прагулках у парку або прыязджаючы ў лес, дзеці з цікавасцю збіраюць розныя прыродныя матэрыялы: кветкі, лісцікі, кавалачкі драўнянай кары, галінкі раслін. Прыемныя навобмацак, з пахам лесу сасновыя шышкі можна выкарыстоўваць у арыгінальных вырабах. Удзельнікі творчых заняткаў зробяць пацешнага вожыка на зялёнай траўцы.

Для стварэння вырабу, акрамя прыродных матэрыялаў, спатрэбяцца кардон, каляровая папера, клей і фламастары.

Творчы працэс дапоўняць музычныя фізкультхвілінкі.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам