ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”
Чамаданны настрой
Прэзентацыя кнігі Кастанціна Цыбульскага “Я застаюся тут”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”
Іншыя мерапрыемствы
12 чэрвеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

12 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”, на якіх дзеці створаць кампазіцыю ў тэхніцы абрыўной аплікацыі.

Выкарыстоўваючы метад абрывання паперы на маленькія кавалачкі, удзельнікі падрыхтуюць неабходную колькасць дэталей для будучага вырабу. Па загадзя нанесеным контуры на лісце кардону дзеці прылепяць кавалачкі каляровай паперы і атрымаюць выяву сонейка з рознакаляровымі праменьчыкамі.

Творчы працэс выкліча ў юных удзельнікаў станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам