ГалоўнаяМерапрыемствыМузейная заняткі на выставе “Чырвоная кніга”
Вызваленне духу
Вяртанне да вытокаў: аграэкатурызм у Беларусі (+ відэа)

Музейная заняткі на выставе “Чырвоная кніга”

Музейная заняткі на выставе “Чырвоная кніга”
Іншыя мерапрыемствы
22 мая
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50 руб.
Кошт наведвання

Запрашаем 22 мая дзяцей і бацькоў на музейная заняткі на выставе “Чырвоная кніга”.

На занятках удзельнікі даведаюцца:

  • што такое арт-кніга;
  • што такое гравюра;
  • чаму ў “Чырвонай кнізе” выявы проста выціснутыя на белай паперы, а вобразы жывёл на старонках ледзь праглядаюцца і нібы раствараюцца;
  • як мастацкімі сродкамі можна прыцягнуць увагу да праблем экалогіі і неўсвядомленага спажывання прыродных рэсурсаў.

Сустрэча арганізавана ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічана на дзяцей 6–15 гадоў.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам