ГалоўнаяМерапрыемствыЧырвоная кніга
Фотападарожжа па Палессі (+ відэа)
Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

Чырвоная кніга

Чырвоная кніга
Іншыя мерапрыемствы
13 мая – 13 жніўня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Асноўная мэта дадзенага выдавецкага праекта − прыцягнуць увагу да праблем экалогіі і неўсвядомленага спажывання прыродных рэсурсаў. У кнігу ўвайшлі выявы дзесяці жывёл з розных куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Побач з кожнай ілюстрацыяй пададзена прычына знікнення канкрэтнага віду.

Аўтары выдання пастараліся раскрыць сваю думку, скарыстаўшы мінімум выяўленчых сродкаў: выявы проста выціснутыя на белай паперы. Вобразы жывёл на старонках кнігі ледзь праглядаюцца і нібы раствараюцца. Падобны мастацкі прыём выкарыстаны і для тэкстаў пад ілюстрацыямі: у канцы сказа літары святлеюць і складаецца ўражанне, што радкі знікаюць са старонкі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены таксама ліставыя гравюры з выціснутымі выявамі жывёл і клішэ, з якіх друкавалася арт-выданне.

Выстава “Чырвоная кніга” мае на мэце заклікаць гледачоў і чытачоў задумацца аб наступствах нядбайнага стаўлення чалавека да прыроды.


Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 13 жніўня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам