ГалоўнаяМерапрыемствыВэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”
Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”
Запрашаем на вечар памяці мастака Мікалая Несцярэўскага

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”
Іншыя мерапрыемствы
15 красавіка
Дата правядзення
10.00–11.30
Час правядзення

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Падчас вэбінара будуць разгледжаны:

  • тэхналогія работы ў РЗЭК;
  • фарміраванне бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC;
  • асаблівасці стварэння пунктаў доступу ў бібліяграфічных запісах у РЗЭК.

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падзеліцца вопытам арганізацыі работы па фарміраванні аналітычных запісаў на краязнаўчыя дакументы ў РЗЭК.

Правядзенне вэбінара будзе арганізавана на платформе Zoom.

Для ўдзелу ў рабоце вэбінара неабходна падаць заяўку на e-mail: petrovskaya@nlb.by (альтэрнатыўны petrovskaya2021@tyt.by) з указаннем кантактных даных і e-mail удзельніка.

Каардынатар:

Пятроўская Зоя Анатольеўна,
загадчыца сектара развіцця фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 29 93.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам