ГалоўнаяМерапрыемствыВэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”
Запрашаем на заняткі па кнізе “Фінансавыя казкі для дзяцей”
Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”
Іншыя мерапрыемствы
12.00–13.30
Час правядзення

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Арганізатары:

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
  • Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL,
  • Выдавецтва Wiley.

Пытанні вэбінара:

  • сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця руху адкрытага доступу (Open Access);
  • магчымасці публікацыі навуковых артыкулаў у аўтарытэтных міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access);
  • выбар часопіса для публікацыі навуковага артыкула;
  • рэкамендацыі па падрыхтоўцы матэрыялаў артыкула;
  • адмена ці зніжэнне аплаты за апрацоўку артыкулаў (APC) пры публікацыі.

Правядзенне вэбінара будзе арганізавана на платформе Zoom.

Для ўдзелу ў яго працы неабходна зарэгістравацца.

Кантактная інфармацыя:

Брычкоўскі Вячаслаў Іванавіч,
загадчык сектара інавацыйнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў,
тэлефон: (8 017) 293 25 09,
e-mail: v_britch@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчных тэхналогій.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам