ГалоўнаяМерапрыемствыВялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры
Без тэрміну даўнасці
На скрыжалях паэзіі і прозы

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры
Іншыя мерапрыемствы
5 мая
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

5 мая а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха адбудзецца літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, якія прымеркаваны да знакавага свята – Дня Перамогі.

У праграме патрыятычнага мерапрыемства:

  • сустрэча з прадстаўнікамі культурнай грамадскасці і дзеячамі Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • вершы і песні аб Вялікай Айчыннай вайне;
  • знаёмства з кніжнай выстаўкай, прысвечанай творчасці беларускіх аўтараў – удзельнікаў ваенных падзей. 

У экспазіцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены выданні і архіўныя матэрыялы ваеннага і пасляваеннага часу. Сярод іх – творы пісьменнікаў-франтавікоў (Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Васіля Быкава і інш.) у такіх жанрах прозы, як апавяданні, памфлеты, аповесці, раманы, публіцыстычныя артыкулы.

На ваенны перыяд прыходзіцца росквіт творчага майстэрства вядомых паэтаў: Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Васіля Віткі, Анатоля Вялюгіна, Міколы Сурначова, Анатоля Астрэйкі, Янкі Брыля, Антона Бялевіча, творы якіх таксама прадстаўлены на выстаўцы. Адзін з цікавых экспанатаў – агульны зборнік паэзіі 1949 г. выдання з аўтографамі вышэйзгаданых літаратараў.

Літаратурна-мастацкае жыццё ў партызанскіх зонах, масавую паэзію партызан і падпольшчыкаў адлюстроўваюць і архіўныя дакументы 1940-х гадоў.

Проза і паэтычная спадчына ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляюцца і сёння жывой памяццю аб гераізме народа. Унікальныя творы мастацкай літаратуры натхнёна адлюстравалі бессмяротны подзвіг абаронцаў радзімы.

Азнаёміцца з залатым фондам айчыннай і сусветнай літаратуры на тэму Вялікай Айчыннай вайны можна да 22 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха.
Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Пра адкрыццё выставы глядзіце ў відэарэпартажах тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам