ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на заняткі па кнізе “Фінансавыя казкі для дзяцей”
Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

Запрашаем на заняткі па кнізе “Фінансавыя казкі для дзяцей”

Запрашаем на заняткі па кнізе “Фінансавыя казкі для дзяцей”
Іншыя мерапрыемствы
17 красавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

17 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6-10 гадоў на заняткі з серыі “Цікава пачытаць”.

З пазнавальных і займальных гісторый, у якія трапляюць лясныя героі кнігі Я. Фраловай “Фінансавыя казкі для дзяцей”, хлопчыкі і дзяўчаткі даведаюцца, як правільна абыходзіцца з грашыма, як іх можна зарабіць, назапасіць і захаваць.

У кнізе разабрацца ў няпростых фінансавых пытаннях лясным жыхарам дапамагае мудрая сава па імені Пыхці-Маўчы. У розных гісторыях яна тлумачыць, што такое банк, для чаго ён патрэбны і г.д.

Дзеці цікава правядуць час: выканаюць вясёлыя заданні з кнігі, пагуляюць у гульні і намалююць персанажаў казкі.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам