ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”
Запрашаем на вечар памяці мастака Мікалая Несцярэўскага
Запрашаем на творчыя заняткі “Галінка сакуры”

Выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”

Выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”
Іншыя мерапрыемствы
15–30 красавіка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

15 красавіка ў музеі кнігі ўпершыню будуць прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: перапіска XIX стагоддзя сям’і Храптовічаў і вернутыя з-за мяжы кнігі з іх знакамітай бібліятэкі у Шчорсах.

Тры кнігі і ліставанне прадстаўнікоў роду Храптовічаў былі вернутыя на Беларусь з Германіі ў лютым 2020 года намаганнямі дабрачыннага фонду “Шчорсы і Храптовічы”. Некалі бібліятэка, якую пачаў збіраць канцлер Іахім Літавор Храптовіч яшчэ ў XVIII стагоддзі, лічылася адной з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе.

Як старажытныя кнігі, так і перапіска на французскай мове – гэта надзвычай каштоўныя помнікі свайго часу, якія дагэтуль нідзе не публікаваліся і не дэманстраваліся публіцы. Летась са згоды апошніх уладальнікаў адшуканыя каштоўныя дакументы былі перададзены ў Беларусь. Падчас адкрыцця выставы адбудзецца афіцыйная перадача кніг і перапіскі Храптовічаў на захоўванне ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Акрамя гэтага, будзе праведзены брыфінг для журналістаў. На ім прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і фонду “Шчорсы і Храптовічы” распавядуць пра першы вопыт вывучэння кніг і ліставання Храптовічаў, звернуць увагу на іх значэнне для беларускай і сусветнай культуры, а таксама раскажуць пра новыя крокі ў вывучэнні гісторыі знакамітага роду, яго спадчыны ў Беларусі і замежжы, пра шляхі яе вяртання на Радзіму.

Таксама ў экспазіцыі будуць прадстаўленыя мастацкія творы студэнтаў БНТУ, якія працавалі валанцёрамі на летніках па добраўпарадкаванні маёнтка Храптовічаў у Шчорсах у 2018–2019 гадах.

Выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання” арганізавана сумесна дабрачынным фондам “Шчорсы і Храптовічы” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.


Выстава адкрыецца а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347) і будзе працаваць да 30 красавіка 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Уваход на ўрачыстае адкрыццё − вольны.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам