ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава “На здароўе!”
Шлях да вечнасці
Расцём з музыкай

Выстава “На здароўе!”

Выстава “На здароўе!”
Іншыя мерапрыемствы
1–23 красавіка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

Здароўе ёсць найвышэйшае багацце чалавека.
Гіпакрат

З 1 па 23 красавіка запрашаем усіх на выстаўку пад назвай “На здароўе!”, арганізаваную ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Здароўе – гэта бясцэнны дар, які дорыць нам прырода, падмурак, на якім будуецца жыццё кожнага. Фізічная актыўнасць, правільнае харчаванне, адпачынак – вось складнікі здаровага ладу жыцця. На жаль, не заўсёды атрымліваецца выконваць гэтыя простыя правілы здароўя.

Менавіта з мэтай прыцягнення ўвагі да гэтага пытання Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў 1948 годзе агучыла ідэю аб Сусветным дні здароўя і ўстанавіла дату яго правядзення – 7 красавіка. І вось ужо больш за 70 гадоў у гэты дзень праходзяць разнастайныя спартыўныя мерапрыемствы, акцыі, лекцыі на тэму беражлівых адносін да здароўя.

На кніжнай выставе прадстаўлена літаратура аб тым, як трэба клапаціцца пра свой арганізм, каб не хварэць, аб правільным харчаванні, унікальных методыках аздараўлення і многім іншым.

Чытайце на здароўе!


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

07.05.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Апублікавана праграма IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

04.05.2021

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” прысвечана тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Без тэрміну даўнасці

03.05.2021

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

09.04.2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

30.04.2021

5 мая а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха адбудзецца літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, якія прымеркаваны да знакавага свята – Дня Перамогі.



Бібліятэкарам
111