ГалоўнаяМерапрыемствыРасцём з музыкай
Выстава “На здароўе!”
Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”

Расцём з музыкай

Расцём з музыкай
Іншыя мерапрыемствы
1 красавіка – 23 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305)
Месца правядзення

З 1 красавіка па 23 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Расцём з музыкай”.

Есть внутренняя музыка души.
Она как память о полузабытом,
Она как дальний шум. Не заглуши
Её с годами буднями и бытом!
Она таится, в глубине светя
Порой в случайном слове, в слабом жесте
Её имеют многие.
Дитя
Лишь обладает ею в совершенстве.
Я. Вінакураў, 1962

Унутраны свет дзіцяці істотна адрозніваецца ад унутранага свету дарослага чалавека. А значыць, і музыка для дзяцей павінна быць не толькі яснай па структуры і нескладанай у выкананні, але і мець асаблівае кола вобразаў, блізкае і зразумелае кожнаму дзіцяці. Музыка “дзіцячых альбомаў” самых розных кампазітараў, як правіла, прысвечана таму, чым жывуць дзеці кожны дзень свайго жыцця: гульням, забавам, казкам, рэальным людзям і выдуманым персанажам. Яна павінна распавесці юным музыкам пра дабро і справядлівасць, пашырыць іх кругагляд, навучыць глыбока адчуваць і выказваць свае эмоцыі.

2_rastimuz_text.jpg

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў са шматлікімі нотнымі зборнікамі, выдадзенымі за апошнія 5 гадоў для дзяцей рознага ўзросту. Гэта і творы для баяна і акардэона, духавых і народных інструментаў, харавой музыкі, а таксама вялікая колькасць цікавых выданняў для фартэпіяна. Некаторыя зборнікі маюць CD-ROM-дадаткі: Д. Лыбін “Птушкі ў тумане” – п’есы для фартэпіяна, А. Атрашкевіч “Спяваем разам” – для голасу і хору, А. Безенсон “Падарожжы дыназаўрыкаў” – фартэпіянныя ансамблі і інш.

У дапамогу музычным кіраўнікам прадстаўлены тэарэтычныя і метадычныя дапаможнікі па развіцці музычнага слыху ў дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміраванні выканальніцкіх уменняў у школьнікаў, выкладанні сальфеджыа і музычнай літаратуры, арганізацыі музычна-дыдактычных гульняў і г.д.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыядакументы: музыка для дзяцей і музыка, выкананая дзецьмі і дзіцячымі калектывамі.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам