ГалоўнаяМерапрыемствыУзноўлены шэдэўр
Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”
Натхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі

Узноўлены шэдэўр

Узноўлены шэдэўр
Іншыя мерапрыемствы
30 сакавіка – 30 мая
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 347
Месца правядзення

30 сакавіка ў музеі кнігі адбылося адкрыццё незвычайнай выставы “Узноўлены шэдэўр”. Упершыню будзе дэманстравацца ўнікальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе па даўняй тэхналогіі гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага.

На вялікі жаль, гісторыя была бязлітаснай да беларускай культуры і да нашага часу не захавалася амаль ніводнай арыгінальнай дошкі, з якой нашы продкі рабілі цудоўныя гравюры ў XVI–XVIІI стст.

Дзякуючы вядомаму бібліяфілу, калекцыянеру гравюр і экслібрысаў Алегу Судлянкову беларусы атрымаюць магчымасць упершыню ўбачыць не толькі саму арыгінальную дошку, але і гравюру, узноўленую з яе па даўняй тэхналогіі.

Прадстаўленая на выставе медзяная дошка XVII ст. выканана ў тэхніцы разцовай гравюры. Гэта адна з найбольш старажытных тэхнік гравіравання на метале, у якой паглыбленыя элементы рысунка атрымліваюцца з дапамогай  вострага разца. На беларускіх землях за металагравюрай замацавалася назва медзярыт. На жаль, сучасныя беларускія майстры ўжо не працуюць у тэхніцы разцовай гравюры на метале. Аднак да нашых часоў захаваліся дасканалыя беларускія медзярыты, уключаныя ў склад старадрукаў XVII–XVIІI стст., найлепшыя з якіх будуць таксама прадстаўлены на выставе.

Тэхналогія і друк гравюры з рарытэтнай дошкі XVII ст. паўтораныя мастаком-графікам Віктарам Саўчанкам і прадстаўленыя на выставе ў фармаце відэафільма.


Адкрыццё экспазіцыі ладзіцца а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347). Выстава будзе працаваць да 30 мая 2021 г.

Дата яе завяршэння можа быць зменена.
Уваход на ўрачыстае адкрыццё вольны.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам