ГалоўнаяМерапрыемствыВада – аснова жыцця
За архіўным парогам
Паэзія – музыка слоў

Вада – аснова жыцця

Вада – аснова жыцця
Іншыя мерапрыемствы
19 сакавіка – 21 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 19 сакавіка па 21 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Вада – аснова жыцця”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/193) і штогод адзначаецца 22 сакавіка.

Вада – галоўная каштоўнасць нашай планеты. Без яе немагчыма існаванне чалавечай цывілізацыі. Водныя рэсурсы абсалютна неабходныя для забеспячэння здароўя і дабрабыту людзей і маюць жыццёва важнае значэнне для дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця і іншых адпаведных мэт у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічнай галінах.

Хоць 70 % зямной паверхні пакрыта вадой, 97,5 % – гэта салёная вада. З астатніх 2,5 % прэснай вады амаль 68,7 % – замёрзлая вада ледзяных шапак і леднікоў. Толькі адзін працэнт ад агульнага аб’ёму водных рэсурсаў планеты даступны для выкарыстання чалавекам. Галоўная крыніца ўсёй прэснай вады – акіяны, з якіх штогод выпараецца прыкладна 500 тысяч квадратных кіламетраў вады.

Сусветныя запасы прэснай вады не павялічваюцца, а яе спажыванне пастаянна расце. У ХХ стагоддзі насельніцтва зямнога шара вырасла ў тры разы. За гэты ж перыяд спажыванне прэснай вады павялічылася ў сем разоў, у тым ліку на камунальна-пітныя патрэбы – у 13 разоў.

Сёння прыкладна 3,6 млрд чалавек ва ўсім свеце жывуць у раёнах, якія патэнцыяльна адчуваюць недахоп вады як мінімум на працягу аднаго месяца ў годзе. Па прагнозах да 2050 года гэтая лічба дасягне ад 4,8 да 5,7 млрд чалавек, ствараючы велізарную канкурэнцыю сярод спажыўцоў водных рэсурсаў у розных рэгіёнах.

Выклікае трывогу не толькі недахоп пітной вады, але і яе якасць. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, звыш 500 млн чалавек у свеце штогод хварэюць ад спажывання няякаснай вады, больш за 700 дзяцей, узрост якіх менш за пяць гадоў, штодня гінуць ад дыярэі, звязанай са спажываннем небяспечнай вады і дрэннымі санітарнымі ўмовамі. Згубнае ўздзеянне аказваюць вынікі гаспадарання чалавека, які засмечвае водныя артэрыі ядахімікатамі, гербіцыдамі, цяжкімі металамі, неачышчанымі сцёкавымі водамі, радыеактыўнымі ападкамі.

Сусветны дзень вады закліканы прыцягнуць увагу да стану водных аб’ектаў і праблем, звязаных з іх аховай, задумацца пра ролю вады ў жыцці кожнага чалавека, пра недахоп пітной вады, неабходнасць захавання і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў. Асноўная ўвага ў рамках гэтага свята надаецца дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) 6: вада і санітарыя для ўсіх да 2030 года.

Кожны год Сусветны дзень водных рэсурсаў прысвечаны пэўнай тэматыцы, тэма 2021 года – “Даражым вадой”.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстаўка, знаёміць з дакументамі, сярод якіх энцыклапедыі, даклады і агляды ААН, навуковыя даследаванні, манаграфіі, дзе змешчана інфармацыя аб стане і выкарыстанні водных рэсурсаў нашай планеты. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура аб палітыцы нашай дзяржавы ў галіне кіравання і захавання водных рэсурсаў Беларусі. На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Vada-zyccio-4.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Яе Вялікасць Вада: акіяны і моры, рэкі і азёры
  • Водныя рэсурсы свету, іх стан і выкарыстанне
  • Кіраванне воднымі рэсурсамі
  • Міжнародныя вадацёкі: ахова і кіраванне трансгранічнымі воднымі рэсурсамі
  • Дэфіцыт прэснай вады – глабальная праблема
  • Водныя рэсурсы і змяненне клімату
  • Выкарыстанне, стан і ахова водных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь
Выстаўка будзе цікавая вучоным, студэнтам, аспірантам, спецыялістам у галіне гідралогіі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца станам водных аб’ектаў і праблемамі, звязанымі з іх аднаўленнем і аховай.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам