ГалоўнаяМерапрыемствыКруглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”
Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя Астрожскай Бібліі

Круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”

Круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”
Іншыя мерапрыемствы
17 сакавіка
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

17 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”, прымеркаваны да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова.

Праграма навуковага мерапрыемства ўключае даклады экспертаў у галіне вывучэння спадчыны выдатнага навукоўца. У пасяджэнні возьмуць удзел вучоныя, спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў.

Круглы стол адбудзецца 17 сакавіка а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346у жывым эфіры з трансляцыяй у Ютубе. Адрас трансляцыі: https://youtu.be/2ss4oIw_6OQ.  

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Запрашаем таксама наведаць у музеі кнігі выставу “Руплівец беларускай даўніны”, прысвечаную жыццю і дзейнасці Аляксея Парфёнавіча Сапунова.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама, як прайшло мерапрыемства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам