ГалоўнаяМерапрыемствыБляск убораў і атмасфера балю... у бібліятэцы
Ад душы ў бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын
Мой цудоўны агарод

Бляск убораў і атмасфера балю... у бібліятэцы

Бляск убораў і атмасфера балю... у бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
5 сакавіка – 16 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

5 сакавіка ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) стартаваў унікальны праект “Бляск убораў і таямніцы флірту”. Экспанаты прадстаўлены з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Экспазіцыя ўключае больш за 300 прадметаў і артэфактаў мінулых стагоддзяў, якія могуць даць фору лепшым музеям свету: бальная сукенка, выкананая знакамітым куцюр’е баронам Крыстафам фон Дрэколам для Марыі Валерыі Габсбург; муфта з гарнастая, аздобленая шоўкам; лёгкая сукенка (teadress) “Анютины глазки” для будуара і ранішняга сняданку; сукенка з пурпуровага брокату з кветкавым арнаментам “брашэ”, выкананая парыжскай мадысткай (“Mme Chaux. 70 Rue Truffaut, Paris”).

Назвы многіх прадстаўленых у экспазіцыі мужчынскіх і жаночых артэфактаў XVIII–XIX стагоддзяў зусім нязвыклыя для нашага сучаснага слыху: карне дэ баль, партрэзор, паж, billets doux, фіжма, тусі-мусі, несэсэр, табакерка, аграф і г.д.

Акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў і адчуць дух часу, які панаваў падчас балю, прайсці ўвесь шлях ад выбару і падрыхтоўкі сукенкі, удасканалення па ў танцы да таямнічай гульні флірту і, нарэшце, падвядзення вынікаў “перамог Амура” можна будзе да 16 студзеня 2022 года.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кошт наведвання экспазіцыі:

  • для дарослых – 10 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 руб.
  • сямейны білет:
  • група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 21 руб.
  • група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 24 руб.
  • шматдзетная сям'я (пры прад'яўленні адпаведнага дакумента) – 24 руб.

Бясплатны ўваход на выстаўку з правам ажыццяўлення лічбавай, фота- і відэаздымкі дазволены дзецям да 8 гадоў, выхаванцам дзіцячых дамоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні адпаведнага дакумента), а таксама суправаджальнікам групы школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 суправаджальнік на 10 дзяцей).

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам