ГалоўнаяМерапрыемствыУ Дзень усіх закаханых запрашаем у бібліятэку на рамантычную фотасесію!
Сусветны акіян: вывучэнне, асваенне, ахова і абарона
ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання

У Дзень усіх закаханых запрашаем у бібліятэку на рамантычную фотасесію!

У Дзень усіх закаханых запрашаем у бібліятэку на рамантычную фотасесію!
Іншыя мерапрыемствы
12–15 лютага
Дата правядзення

Спіс спраў:

1. Купіць прадукты для рамантычнай вячэры.
2. Купіць прыемныя падаруначкі.
3. Зазірнуць у Нацыянальную бібліятэку!!!

У самае рамантычнае свята на свеце людзі імкнуцца радаваць і здзіўляць адзін аднаго, прызнаюцца ў пачуццях і праводзяць час з каханымі.

Нацыянальная бібліятэка віншуе ўсіх закаханых з гэтым цудоўным святам і запрашае на рамантычную Loveсесію!

Тэматычныя фотазоны працуюць з 12 па 15 лютага:

  • 2-гі паверх, атрыум 10.00–18.00 – “Дзень усіх сэрцаў” – фотазона чытання і камфорту: буккросінг, прадказанні;
  • 22-гі паверх, аглядная пляцоўка 12.00–23.00 – фотазона “Рамантычны Weekend” (наведванне фотазоны ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Акрамя гэтага, запрашаем на кніжную выставу “Беражыце каханне” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164). Выстава працуе да 26 лютага.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

“Арт-Мінск 2021”

16.09.2021

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

15.09.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі

14.09.2021

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.

Умець чытаць, пісаць, лічыць…

07.09.2021

З 7 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Умець чытаць, пісаць, лічыць...”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.



Бібліятэкарам