ГалоўнаяМерапрыемствыILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання
У Дзень усіх закаханых запрашаем у бібліятэку на рамантычную фотасесію!
Музейныя заняткі “Бамбукавыя кнігі”

ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання

ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання
Іншыя мерапрыемствы
16 лютага – 9 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (2-гі паверх)
Месца правядзення

16 лютага а 17-й гадзіне ў атрыуме (2-гі паверх) адбылося адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі кніжнай графікі Беларусі "ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання".

У экспазіцыі прадстаўлены факсімільныя выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны, "Манга" Кацусіка Хакусая, рэдкія выданні французскай паэзіі, хромалітаграфіі еўрапейскай моды канца ХІХ ст. і інш. На прыкладзе гэтых выбітных кніжных помнікаў можна прасачыць, як мяняўся падыход і тэхнічны складнік у афармленні кнігі.

На выстаўцы – графіка беларускіх мастакоў: афорты, літаграфіі, лінарыт, дрэварыт, акварэлі і аркушы з выявамі, выкананымі ў іншых тэхніках. Таксама дэманструецца кніжная графіка студэнтаў і выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Уявіць асаблівасці працы мастака падчас працэсу стварэння ілюстрацыі дапамогуць афортны станок, фарбы, шаберы, пэндзлі, штыхелі, разцы, літаграфскі камень і іншыя матэрыялы, а таксама адукацыйныя відэа пра стварэнне ілюстрацый у розных тэхніках.

Спецыяльна для наведвальнікаў праекта беларускія мастакі-графікі Вера Каўзановіч, Марыя Дарожка, Андрэй Басалыга падрыхтавалі відэамайстар-класы.

Акрамя наглядных прыкладаў кніжнай графікі, у экспазіцыю ўвайшлі навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя выданні, прысвечаныя тэхнікам ілюстравання.


На вернісаж уваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Праект будзе доўжыцца да 9 жніўня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 97 37.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання".

ФОТОФАКТ: Выставка книжной графики открылась в Национальной библиотеке (БелТА)

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам