ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Бамбукавыя кнігі”
ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кактусы”

Музейныя заняткі “Бамбукавыя кнігі”

Музейныя заняткі “Бамбукавыя кнігі”
Іншыя мерапрыемствы
20 лютага
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем дзяцей 5–12 гадоў далучацца да “Клуба кніжных прафесараў” і прыняць удзел у музейных занятках “Бамбукавыя кнігі”.

У музеі кнігі дзеці пазнаёмяцца з асноўнымі формамі кнігі, а таксама з матэрыяламі, якія выкарыстоўваліся для пісьма.

Наведвальнікі даведаюцца, што кнігі з бамбуку з’яўляюцца адной з найважнейшых вех кітайскага пісьменства і культуры ў цэлым. Кітайскія кнігі рабіліся на бамбукавых планках, якія звязваліся паміж сабой вяроўкай. Адна драўляная планка лічылася старонкай кнігі. Для стварэння кнігі-скрутка часам патрабавалася да некалькіх тысяч бамбукавых пласцін.

Юныя ўдзельнікі самі створаць “бамбукавыя кнігі”, выкарыстоўваючы палачкі для марожанага і ніткі.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

07.05.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Апублікавана праграма IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

04.05.2021

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” прысвечана тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Без тэрміну даўнасці

03.05.2021

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

09.04.2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

30.04.2021

5 мая а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха адбудзецца літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, якія прымеркаваны да знакавага свята – Дня Перамогі.



Бібліятэкарам
111