ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кактусы”
Музейныя заняткі “Бамбукавыя кнігі”
Беражыце каханне

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кактусы”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кактусы”
Іншыя мерапрыемствы
13 лютага
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

13 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Кактусы”.

Прыгожы кактус, які не патрабуе паліву і асаблівага догляду, можна змайстраваць са звычайнага кардона.

Для вырабу спатрэбяцца таксама каляровая і гафрыраваная папера, фламастары, нажніцы, клей. А змясціць кактус лепш у дэкаратыўны вазон, зроблены з паперы для скрапбукінгу.

У адрозненне ад капрызных насельнікаў пустыні, рукатворны кактус будзе цвісці круглы год і ствараць вакол сябе цёплую і ўтульную атмасферу.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам