ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь – наш агульны дом
Беражыце каханне
Размова з адвакатам аб правах і абавязках жыхароў у перыяд правядзення капітальнага рамонту

Беларусь – наш агульны дом

Беларусь – наш агульны дом
Іншыя мерапрыемствы
3–21 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 3 па 21 лютага на кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Беларусь – наш агульны дом”, прымеркаваная да VI Усебеларускага народнага сходу і Года народнага адзінства.

Усебеларускі народны сход – знакавая падзея ў жыцці рэспублікі. Яго ўдзельнікі, выбраныя працоўнымі калектывамі, грамадзянамі па месцы жыхарства, вучобы або службы, выказваюць самы шырокі спектр грамадскай думкі, уносяць прадуктыўныя ідэі, накіраваныя на ўзгадненне падыходаў у вырашэнні актуальных праблем дзяржаўнага будаўніцтва, дасягнення згоды ў грамадстве, далейшага ажыццяўлення эканамічных рэформ.

На выстаўцы прадстаўлена каля 200 дакументаў, у якіх разглядаюцца галоўныя кампаненты ідэалогіі беларускай дзяржавы ў розных сферах жыццядзейнасці беларускага грамадства, пытанні канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, раскрываюцца месца і роля палітычных інстытутаў і грамадскіх арганізацый у ідэалагічных працэсах.

У раздзеле выстаўкі “Усебеларускі народны сход. Гісторыя” прадстаўлены кнігі і буклеты з матэрыяламі народных сходаў, уключаючы першы з’езд, які прайшоў 19–20 кастрычніка 1996 года.

Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі выданні, прысвечаныя станаўленню і сучаснаму стану беларускай дзяржаўнасці, дасягненням у сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнеэканамічным і знешнепалітычным сувязям, турызму і культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі.

Экспазіцыя мае навукова-практычнае значэнне, рэкамендавана палітыкам, дзяржаўным дзеячам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам, будзе карыснай арганізатарам ідэйна-выхаваўчай работы ў калектывах і арганізацыях.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам