ГалоўнаяМерапрыемствыРэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”
Размова з адвакатам аб правах і абавязках жыхароў у перыяд правядзення капітальнага рамонту
“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+ відэа)

Рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”

Рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”
Іншыя мерапрыемствы

25 лютага ў Мінску адбудзецца рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.

Арганізатарам выступіў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, суарганізатарам – Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца: кіраўнікі і спецыялісты публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі, царкоўных бібліятэк, бібліятэк іншых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі структур Беларускай праваслаўнай царквы, вучоныя, выкладчыкі ўстаноў сярэдняй агульнай, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, гісторыкі, краязнаўцы, архівісты.

Тэмы для абмеркавання:

  • Праваслаўнае краязнаўства: гістарыяграфія, крыніцы, метады даследавання
  • Праваслаўнае краязнаўства і новыя інфармацыйныя тэхналогіі: стварэнне электронных рэсурсаў па праваслаўным краязнаўстве
  • Праваслаўныя святыні роднага краю (храмы, іконы і інш.): методыка збору звестак
  • Крыніцы, пошук, адбор і выкарыстанне архіўных дакументаў
  • Вопыт працы бібліятэк, школ, праваслаўных прыходаў па вывучэнні святынь роднага краю

Семінар будзе праходзіць у аддаленым рэжыме. Ідэнтыфікатар канферэнцыі Zoom і код доступу да ўдзелу будуць прадстаўлены дадаткова.

Пачатак семінара ў 11.00.

Заяўку на ўдзел у семінары з дакладам або паведамленнем просім накіроўваць да 20 лютага 2021 г.

  • для царкоўных структур па адрасе: tsam_by@mail.ru
  • для публічных бібліятэк, бібліятэк устаноў адукацыі і іншых свецкіх структур: rynkoa@mail.ru, тэл.: (8 017) 368 97 71.

З матэрыяламі і праграмай семінара можна будзе азнаёміцца на сайтах: biblioteka-hram.byoroik.by, nlb.by.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам