ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем прыняць удзел у практычным вебінары па дробным рамонце папяровых дакументаў
“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+ відэа)
Пра мінулае і адвечнае (+ відэа)

Запрашаем прыняць удзел у практычным вебінары па дробным рамонце папяровых дакументаў

Запрашаем прыняць удзел у практычным вебінары па дробным рамонце папяровых дакументаў
Іншыя мерапрыемствы
25 лютага
Дата правядзення
10.00–12.00
Час правядзення

25 лютага ў бібліятэцы адбудзецца практычны вебінар “Выкананне работ па дробным рамонце дакументаў”.

Мерапрыемства арыентавана на супрацоўнікаў бібліятэк, якія ажыццяўляюць рамонт бібліятэчных дакументаў масавага выкарыстання.

У рамках вебінара на практычных прыкладах будуць разгледжаны тыпавыя варыянты дробнага рамонту папяровых дакументаў з дапамогай падручных сродкаў і даступных матэрыялаў.

ПРАГРАМА ВЕБІНАРА

10.00–10.10

Спосабы захавання дакументаў рознай катэгорыі каштоўнасці.
Д.А. Муратава, загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

10.10–10.30

Матэрыялы і абсталяванне, неабходныя для выканання рамонту бібліятэчных дакументаў масавага выкарыстання.
В.В. Ісаева, загадчыца сектара прэвентыўнай кансервацыі і пераплёту.

10.30–11.00

Практычная работа па дробным рамонце з кніжным блокам, вокладкай, папяровым лістом.
В.В. Ісаева, загадчыца сектара прэвентыўнай кансервацыі і пераплёту.

11.00–12.00

Дыскусія. Падвядзенне вынікаў вебінара.

Мерапрыемства будзе праходзіць з дапамогай платформы Zoom. Падключыцца да канферэнцыі можна па спасылцы: https://zoom.us/j/95675858439.
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 956 7585 8439.

Кантактная інфармацыя:

Муратава Дзіяна Анатольеўна,
загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 28 72.
е-mail: muratova@nlb.by

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам