ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб вырашэнні спрэчных пытанняў з суседзямі
ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Музейныя заняткі “Рукапісная кніга”

Размова з адвакатам аб вырашэнні спрэчных пытанняў з суседзямі

Размова з адвакатам аб вырашэнні спрэчных пытанняў з суседзямі
Іншыя мерапрыемствы
26 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Суседзі: спрэчныя пытанні вырашаем законна”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Праблемы з суседзямі: куды звярнуцца
  • Што рабіць, калі затапілі суседзі
  • Чым могуць распараджацца ўласнікі прысядзібнай тэрыторыі
  • Спрэчкі з суседзямі ў прыватным сектары
  • Спосабы ўрэгулявання канфліктных сітуацый

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні адкажа адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлана Мікалаеўна Гарбаток.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Гарбаток Святланай.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам