ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Факсіміле”
Музейныя заняткі “Рукапісная кніга”
Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

Музейныя заняткі “Факсіміле”

Музейныя заняткі “Факсіміле”
Іншыя мерапрыемствы
30 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем дзетак 5–12 гадоў далучацца да “Клуба кніжных прафесараў” і ўдзельнічаць у музейных занятках “Факсіміле”.

У музеі кнігі ўдзельнікі пазнаёмяцца з арыгіналамі рукапісаў і старадрукаў у музейнай экспазіцыі, а таксама навучацца рабіць іх копіі.

Пры ўзнаўленні музейнага экспаната копія можа дакладна адпавядаць арыгіналу, быць яго “двайніком” (па памеры, фактуры, колеры, тэхніцы стварэння). Узнаўленне магчыма і ў іншым маштабе ці іншай тэхніцы, але ўсё ж копія дае ўяўленне пра арыгінальны прадмет.

Дзеці ўбачаць і пагартаюць шматлікія беларускія і замежныя факсімільныя выданні кніжных помнікаў, а таксама паспрабуюць самі стварыць копію кніжнай старонкі.


Дата правядзення: 30 студзеня.
Час правядзення: 13.00–14.00.
Месца правядзення: музей кнігі (пам. 347).
Кошт наведвання: 4.50 руб.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам