ГалоўнаяМерапрыемствыПамяці песняра Беларусі
Тандэм натхнення
Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне

Памяці песняра Беларусі

Памяці песняра Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
12–31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

12 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна – музыканта, кампазітара, заснавальніка ВІА “Песняры”. Да юбілею артыста падрыхтавана выстаўка “Памяці песняра Беларусі”, якая працуе ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) да 31 студзеня.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі ноты, кампакт-дыскі, грампласцінкі, кнігі і артыкулы пазнаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам вядомага выканаўцы.

Народжаны далёка за межамі нашай краіны, Мулявін змог заваяваць любоў беларусаў і стаць сапраўды народным артыстам. Яго імя звязана з адкрыццём новых напрамкаў беларускага эстраднага мастацтва. Важнай асаблівасцю творчасці кампазітара стала аб'яднанне вакалу, інструментальнай музыкі і паэзіі. Створаныя ім вакальныя творы на вершы паэтаў Я. Купалы, М. Танка, П. Броўкі знайшлі водгук у сэрцах многіх людзей. Дзякуючы яго музычнаму таленту другое жыццё набылі і народныя песні. “Касіў Ясь канюшыну”, “Па ваду ішла”, “Рэчанька”, “Купалінка” – гэтыя і многія іншыя кампазіцыі ў апрацоўцы Уладзіміра Георгіевіча атрымалі шырокую вядомасць і за межамі Беларусі.

Дар, памножаны на неверагодную працаздольнасць і ўменне правільна арганізаваць працу, дазволілі У. Мулявіну дасягнуць вялікіх вышынь у сваёй дзейнасці. Разам са сваім калектывам ён унёс вялікі ўклад у тое, каб беларуская музычная спадчына заняла годнае месца ў гісторыі сусветнай музычнай культуры.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам