ГалоўнаяМерапрыемствыУ Новы год з пажаданнямі шчасця!
Заснавальнік беларусазнаўства
Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”

У Новы год з пажаданнямі шчасця!

У Новы год з пажаданнямі шчасця!
Іншыя мерапрыемствы
30 студзеня
Дата правядзення
09.30–10.30
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

30 снежня прайшоў навагодні канцэрт для супрацоўнікаў “скарбніцы ведаў”.

Павіншаваць калектыў з надыходзячымі святамі прыляцеў сам Дзед Мароз са Снягуркай і сваімі памочніцамі. Вясёлае караоке, салодкія падарункі і энергічныя танцы не пакінулі нікога абыякавым. Усмешкі і смех суправаджалі ўсё мерапрыемства.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі ў віншаванні адзначыў: “Новага года мы так не чакалі даўно, напэўна, з далёкага дзяцінства. Мы не столькі чакаем новага года, колькі жадаем, каб хутчэй прайшоў стары. Спадзяёмся, што новы год – моцны год Быка – дасць нам сілу, упэўненасць і зробіць больш паспяховымі. Жадаю ўсім вам здароўя. Каб мы змаглі зняць маскі, дыхнуць на поўныя грудзі, паглядзець адзін аднаму ў вочы і нарэшце сардэчна абняць адзін аднаго”.

Пасля канцэртнай праграмы супрацоўнікам уручылі чароўныя снежкі, каб кожны, падкінуўшы, загадаў сваё запаветнае жаданне. А напрыканцы зладзілі святочную фотасесію ў казачнай фотазоне.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам