ГалоўнаяМерапрыемствыСвята да нас прыходзіць
Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”
“Мультчытайка” паводле казкі “Снежная каралева”

Свята да нас прыходзіць

Свята да нас прыходзіць
Іншыя мерапрыемствы
24 снежня – 29 студзеня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 24 снежня па 29 студзеня запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “Свята да нас прыходзіць”.

Надыход снежня набліжае самую чароўную і казачную пару года – зімовыя святы, якія з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Тут і там адчуваецца пах ёлачнай ігліцы, зіхацяць рознакаляровыя цацкі і агеньчыкі. Уся атмасфера – як быццам казка, у якую хочацца верыць кожнаму.

На кніжнай выставе “Свята да нас прыходзіць” кожны зможа знайсці нешта карыснае: прыгожыя віншаванні з Калядамі і Новым годам, смачныя рэцэпты для застолля, ідэі для падарункаў родным і блізкім і іншыя цікавыя парады.

Для стварэння святочнага настрою ў чытальнай зале арганізавана тэматычная фотазона.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00
пт.: 10.00–18.00
сб., ндз. – выхадны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.



Бібліятэкарам