ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”
У Новы год з пажаданнямі шчасця!
Свята да нас прыходзіць

Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”

Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”
Іншыя мерапрыемствы
27 студзеня
Дата правядзення
11.00 – 14.00
Час правядзення

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023), які прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. Ініцыятарамі стварэння праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Падчас навукова-практычнага семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • Жыццё і творчая спадчына Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага
  • Роля і значэнне творчасці пісьменнікаў у станаўленні беларускай літаратуры 1920–1930-х гг.
  • Літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”
  • Вынікі дзейнасці двух гадоў працы сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023)

Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, студэнты.

Пасля правядзення семінара лепшыя тэксты будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, а таксама выкарыстаны для падрыхтоўкі віртуальных раздзелаў да юбілеяў Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Асобныя артыкулы будуць размешчаны ў электронным выглядзе на старонцы семінара на партале НББ.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту oniki@nlb.by да 31 студзеня.

Азнаёміцца з інфармацыйным лістом семінара і зарэгістравацца ў якасці дакладчыка ці госця да 22 студзеня можна тут.

Мерапрыемства адбудзецца 27 студзеня з 11.00 да 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у семінары магчымы ў вочным і завочным фармаце.

На працягу двух гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з партнёрамі: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Выдавецкім домам “Звязда” (часопісам “Маладосць”) – працуе над маштабным рэспубліканскім праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

За гэты час было створана 6 віртуальных раздзелаў да юбілеяў “маладнякоўцаў”: Валерыя Маракова, Адама Бабарэкі, Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага, Яна Скрыгана. Для папулярызацыі дзейнасці пісьменнікаў, прэзентацыі раздзелаў ладзіліся імпрэзы, лекцыі, круглыя сталы. Апошняй ініцыятывай, што атрымала шырокі рэзананс, стала правядзенне анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, у якім прынялі ўдзел каля 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы на фэйсбуку “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Праца бібліятэкі над праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягваецца, рыхтуюцца новыя раздзелы, прысвечаныя юбілярам 2021 года: Андрэю Александровічу (1906–1963), Змітраку Бядулю (1886–1941), Міхасю Зарэцкаму (1901–1937).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Дыялог культур у шматпалярным свеце

18.05.2022

З 18 мая па 29 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Дыялог культур у шматпалярным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”

18.05.2022

21 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Андрэя Караля і Кацярыны Вараб’ёвай “Эвристические сказки. Обучение через открытие. Приключения Лисёнка и его друзей”.

Лорд англійскага мастацтва

14.05.2022

З 14 мая па 12 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Лорд англійскага мастацтва”, прысвечаная 295-годдзю з дня нараджэння Томаса Гейнсбара (1727–1788).

Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

12.05.2022

З 12 мая па 13 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Мір, салідарнасць, давер, адзінства!”, прысвечаная Міжнароднаму дню мірнага суіснавання.

Размова з адвакатам аб адказнасці ў сацсетках і правільных паводзінах у інтэрнэце

12.05.2022

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыестваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



Бібліятэкарам