Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
26 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” па казцы Х.К. Андэрсана “Снежная каралева”.
“Снежная каралева” – адна з чароўных і дзіўных казак дацкага казачніка Х.К. Андэрсана пра сапраўднае сяброўства, адданасць, перамогу дабра над злом.
Разам з маленькай Гердай дзеці адправяцца на край зямлі, дзе пануе вечны холад і кіруе Снежная каралева. Як смелай дзяўчынцы Гердзе ўдалося пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні дзеля выратавання сябра, даведаемся разам на старонках казкі.
На занятках хлопчыкі і дзяўчаткі адкажуць на пытанні віктарыны, разгадаюць крыжаванкі і намалююць любімых герояў казкі.
Прачытаўшы зімовую казку і паглядзеўшы аднайменны мультфільм, на прыкладзе галоўных герояў хлопцы даведаюцца, што сапраўдная дружба здольна перамагчы любую бяду.
Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.