ГалоўнаяМерапрыемствыПаштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча
Спяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!
Міграцыя ў эпоху глабальных змен

Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча

Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча
Іншыя мерапрыемствы
19 снежня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем удзельнікаў “Клуба кніжных прафесараў” на святочныя музейныя заняткі. Разам створым віншавальныя паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча.

У музеі кнігі ўдзельнікі заняткаў паглядзяць выставу “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Дзеткі пераканаюцца, што Уладзімір Караткевіч не толькі выдатны пісьменнік і паэт, а таксама мастак! Ён ствараў экслібрысы для кніг і цудоўна маляваў! Для сваіх сяброў пісьменнік сам рабіў віншавальныя паштоўкі.

Вось такі калядны малюнак і верш даслаў Уладзімір Караткевіч паэту Максіму Танку ў 1957 г. (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва).

Malynak_Karatkevicha.jpg

З дапамогай малюнкаў любімага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ўдзельнікі заняткаў створаць свае ўнікальныя паштоўкі да свят.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам