ГалоўнаяМерапрыемствыМіжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні
Шматграннасць генію Людвіга ван Бетховена
Калядная зорка

Міжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні

Міжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні
Іншыя мерапрыемствы
8 снежня – 10 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 8 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Міжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні”, прысвечаная 75-годдзю стварэння Міжнароднага валютнага фонду.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) – міжурадавая валютна-крэдытная арганізацыя, створаная ў мэтах развіцця міжнароднага фінансавага супрацоўніцтва і міжнароднай стабільнасці ў валютна-фінансавай сферы. МВФ імкнецца спрыяць міжнароднаму гандлю, высокай занятасці і ўстойліваму эканамічнаму росту, а таксама скарачэнню беднасці ва ўсім свеце. МВФ з’яўляецца спецыяльнай установай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, удзельнічае ў працы Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН і мае ўласны статут, структуру кіравання і фінансы.

Ідэя стварэння МВФ зарадзілася на міжнароднай канферэнцыі ААН па валютна-фінансавых пытаннях, якая праводзілася ў Брэтан-Вудсе (штат Нью-Гэмпшыр, ЗША) у ліпені 1944 года. Дэлегаты ад 44 дзяржаў дамовіліся аб асновах эканамічнага супрацоўніцтва, закліканых не дапусціць паўтарэння згубнай эканамічнай палітыкі, якая стала адной з прычын Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў. Прадстаўнікі краін-удзельніц распрацавалі статут (Артыкулы пагаднення), канчатковы варыянт якога першыя 29 дзяржаў падпісалі 27 снежня 1945 года. МВФ пачаў сваю дзейнасць 1 сакавіка 1947 года. Першай краінай, якая ўзяла крэдыт, была Францыя.

Сёння МВФ аб’ядноўвае 190 дзяржаў, а ў яго структурах працуюць 2 700 чалавек са 150 краін. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Вашынгтоне (акруга Калумбія, ЗША).

Вышэйшы кіруючы орган МВФ – Савет кіраўнікоў, у якім кожная краіна-член прадстаўлена кіраўніком і яго намеснікам. Аператыўныя пытанні вырашае Выканаўчы савет фонду, які складаецца з 24 выканаўчых дырэктараў. Выканаўчы савет МВФ выбірае на пяцігадовы тэрмін дырэктара-распарадчыка, які ўзначальвае штат супрацоўнікаў Фонду. З 1 кастрычніка 2019 года гэты пост займае Крысталіна Георгіева.

У адпаведнасці з артыкулам 1 Артыкулаў пагаднення МВФ ставіць перад сабой наступныя мэты: спрыяць міжнароднаму супрацоўніцтву ў валютна-фінансавай сферы; садзейнічаць пашырэнню і збалансаванаму росту міжнароднага гандлю; забяспечваць стабільнасць валют; аказваць дапамогу ў стварэнні шматбаковай сістэмы разлікаў паміж дзяржавамі-членамі, а таксама ў ліквідацыі валютных абмежаванняў; прадастаўляць часова дзяржавам-членам сродкі ў замежнай валюце, якія давалі б ім магчымасць выпраўляць парушэнні раўнавагі ў іх плацежных балансах. З’яўляючыся адзінай міжнароднай установай, паўнамоцтвы якой прадугледжваюць вядзенне актыўнага дыялогу практычна з усімі краінамі па пытаннях эканамічнай палітыкі, МВФ служыць галоўным форумам для абмеркавання не толькі эканамічнай палітыкі краін у глабальным кантэксце, але і пытанняў, якія маюць вялікае значэнне для стабільнасці міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам МВФ з 1992 года. У гэтым жа годзе ў Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва МВФ. МВФ садзейнічае Рэспубліцы Беларусь па трох вектарах: супрацоўніцтва з Нацыянальным банкам і ўрадам РБ па пытаннях праграм у сферы нацыянальнай эканомікі, з акцэнтам на падатковую, крэдытна-грашовую і гандлёвую палітыку; прадастаўленне рэсурсаў у выглядзе пазык і крэдытаў; экспертная і тэхнічная дапамога. Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прымаюць рэгулярны ўдзел у розных мерапрыемствах Фонду, у тым ліку ў штогадовых пасяджэннях Савета кіраўнікоў МВФ.

На выставе прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • МВФ: гісторыя і сучаснасць
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці МВФ
  • МВФ і Рэспубліка Беларусь

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне фінансаў і гандлю, прадпрымальнікам, даследчыкам у галіне малога і сярэдняга бізнесу, студэнтам і выкладчыкам эканамічных і фінансавых спецыяльнасцей.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам