ГалоўнаяМерапрыемствыКалядная зорка
Міжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні
Майстар-клас “Калядная ялінка”

Калядная зорка

Калядная зорка
Іншыя мерапрыемствы
4–31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Новы год і Раство – бадай што самыя чаканыя святы сусветнага календара. Нягледзячы на тое, што для паловы насельніцтва нашай планеты гэтыя даты прыпадаюць на халодную пару года, складана прыгадаць больш цёплую і ўтульную атмасферу ў дамах і на вуліцах.

Але для беларусаў канец і пачатак года – гэта не проста даты. Гэта два тыдні радасці і весялосці, імя якім – Каляды. Раней за гэты час беларусы паспявалі развітацца з грузам старога года, накрыць на стол тры куцці, абавязкова наведаць царкву ці касцёл, абысці суседзяў са шчырымі зычаннямі дабрабыту, паваражыць на наступны год. Усе два тыдні чалавек імкнуўся быць вясёлы, ветлівы, гуллівы, а часам нават і дураслівы, акурат як і самі калядкі – невялічкія духі-істоты, якія наведваюць людзей у гэтую пару.

Пра гэтыя традыцыі і расказвае кніжная выстаўка “Калядная зорка”. Яна складаецца з некалькіх раздзелаў. Першы – “Каляды ў свеце” – расказвае пра традыцыі святкавання самай чаканай пары ў розных краінах. Тут жа прадстаўлены сапраўдны традыцыйны нямецкі вертэп – Weihnachtskrippe.

У раздзеле “Каляды на Беларусі” асаблівая ўвага нададзена традыцыі святкавання Новага года нашымі продкамі: прадстаўлены выданні з акадэмічнай кніжнай серыі “Беларуская народная творчасць”, працы Таццяны Кухаронак, Алеся Лозкі, Аксаны Катовіч і інш. Гаспадыням будзе цікава пазнаёміцца з рэцэптамі традыцыйнай кухні з кніг беларускіх кухмістраў Алеся Белага і Алены Мікульчык.

Бавіць доўгія зімнія вечары дапамогуць класічныя калядныя гісторыі Чарльза Дзікенса, Ханса Крысціяна Андэрсана, Вашынгтона Ірвінга. Для самых маленькіх супрацоўнікі бібліятэкі падабралі радасныя гісторыі Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр пра зімовыя прыгоды ката Фіндуса і каровы Мамы Му. Яны прадстаўлены ў раздзеле “Цёплыя вечары”.

Kaliadnaja-zorka-6.jpg

Запрашаем вас на выстаўку “Калядная зорка” раздзяліць з намі святочную атмасферу і настрой.

Шчаслівых Каляд і Новага года!

Выстаўка знаходзіцца на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам