ГалоўнаяМерапрыемствыЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню
Шрыфт як паведамленне, успаміны, інфармацыя і твор мастацтва
Кругі лёсу Яна Скрыгана

ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню

ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню
Іншыя мерапрыемствы
13 лістапада – 13 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 13 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню”, прысвечаная 75-годдзю прыняцця Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) – спецыялізаваная ўстанова ў сістэме ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.

ЮНЕСКА была створана на Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая адбылася ў лістападзе 1945 года ў Лондане. 37 дзяржаў падпісалі 16 лістапада 1945 года Статут новай міжнароднай арганізацыі, якая стала правапераемніцай Міжнароднага камітэта Лігі Нацый па пытаннях інтэлектуальнага супрацоўніцтва і яго выканаўчай установы – Міжнароднага інстытута інтэлектуальнага супрацоўніцтва. Статут уступіў у сілу 4 лістапада 1946 года.

Сёння членамі ЮНЕСКА з’яўляюцца 195 дзяржаў. У склад арганізацыі ўваходзіць больш за 60 бюро і падраздзяленняў, размешчаных у розных частках свету. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў Парыжы, Францыя. Генеральным дырэктарам з’яўляецца Одры Азуле (Францыя).

У першыя гады свайго існавання ЮНЕСКА дапамагала аднаўляць школы, бібліятэкі і музеі, разбураныя падчас Другой сусветнай вайны, і выступала ў ролі своеасаблівай інтэлектуальнай пляцоўкі для абмену ідэямі і навуковымі ведамі. У наступны перыяд арганізацыя правяла шэраг кампаній, прысвечаных роўнаму доступу да адукацыі, захавання біяразнастайнасці, выбітных гістарычных і культурных нематэрыяльных і матэрыяльных помнікаў, свабоды сродкаў масавай інфармацыі і права людзей на доступ да інфармацыі, якія ўнеслі ўклад у будаўніцтва таварыстваў ведаў.

На працягу сямідзесяці пяці гадоў ЮНЕСКА з’яўляецца ўвасабленнем спадзяванняў, надзей і бесперапыннай барацьбы за больш добрае жыццё, заснаванае на чалавечай годнасці, узаемаразуменні і салідарнасці паміж людзьмі. Дзякуючы свайму высокаму міжнароднаму аўтарытэту, ЮНЕСКА ўплывае на фарміраванне дзяржаўнай палітыкі дзяржаў-членаў і ажыццяўляе маштабныя культурныя, адукацыйныя, інфармацыйныя і навуковыя праграмы. У аснове ўсіх стратэгій, праграм і мерапрыемстваў ЮНЕСКА ляжаць канкрэтныя задачы міжнароднай супольнасці – узгодненыя на міжнародным узроўні Мэты ўстойлівага развіцця (ЦУР), вызначаныя ў Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, які быў прыняты Генеральнай асамблеяй ААН у 2015 годзе.

Рэспубліка Беларусь уступіла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе. На працягу многіх гадоў наша краіна падтрымлівае з гэтай арганізацыяй плённыя, дынамічныя адносіны. ЮНЕСКА – гэта важны партнёр Беларусі ў рашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у галінах культуры, навукі, адукацыі, інфармацыйных тэхналогій, для прасоўвання знешнепалітычных ініцыятыў рэспублікі і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў. Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву ў рамках ЮНЕСКА, займае актыўную пазіцыю ў кіруючых і дапаможных органах Арганізацыі, уносіць важкі ўклад у фарміраванне палітыкі ЮНЕСКА, яе парадку дня, удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных дакументаў, ініцыюе новыя напрамкі дзейнасці.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай і французскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Прапанаваная тэматычная выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння ЮНЕСКА
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА ў пяці праграмных сектарах:
    • адукацыя
    • дакладныя і прыродазнаўчыя навукі
    • сацыяльныя і гуманітарныя навукі
    • культура
    • камунікацыі і інфармацыя
  • ЮНЕСКА і Беларусь

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнародных арганізацый, міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама:

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам