ГалоўнаяМерапрыемствыКругі лёсу Яна Скрыгана
ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню
Пад высокай зоркай паэзіі

Кругі лёсу Яна Скрыгана

Кругі лёсу Яна Скрыгана
Іншыя мерапрыемствы
12 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

12 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Яна Скрыгана (1905–1992), беларускага пісьменніка, сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

На літаратурным вечары можна будзе даведацца шмат цікавага пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага пісьменніка, паэта і крытыка, стваральніка беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру. Мерапрыемства арганізавана ў межах сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Выдавецкім домам “Звязда” (у прыватнасці, часопісам “Маладосць”) і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва. Сумеснымі намаганнямі ўдзельнікаў праекта быў падрыхтаваны віртуальны раздзел, прысвечаны юбілею Яна Скрыгана, які будзе прэзентаваны на мерапрыемстве. Ён змяшчае поўныя тэксты кніг аўтара, каштоўныя дакументы, фотаздымкі і архіўныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, нашых партнёраў, а таксама з хатняга архіва самога пісьменніка

Цікавыя сустрэчы і адкрыцці чакаюць вас на імпрэзе. Дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган раскажа пра свайго бацьку, пра захаванне спадчыны пісьменніка яго сям’ёй. На працягу апошніх гадоў яна з’яўляецца ўкладальніцай шматлікіх кніг, якія выходзяць да кожнага юбілею пісьменніка. У гэтым годзе на вечары Галіна Іванаўна прэзентуе новае выданне – ілюстраваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020), які быў выдадзены да 115-годдзя пісьменніка.

Вы пачуеце займальныя расповеды пра пісьменніка ад галоўнага рэдактара выдавецтва “Кнігазбор” і аўтара праекта “Беларускі кнігазбор” Кастуся Цвіркі і сябра сям’і пісьменніка Яўгена Жука, загадчыка аддзела алічбоўкі НББ. У відэазіпісу прагучыць музычнае прысвячэнне дзядулю ад Яна Скрыгана-малодшага – вядомага выканаўцы твораў на класічнай гітары, які з канцэртамі аб’ездзіў шмат краін, а зараз жыве пад Фрайбургам.

Запрашаем прыняць удзел у нашым мерапрыемстве!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 19.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам