ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь з Палесся пачынаецца
Зялёнае будаўніцтва – сучаснасць і будучыня энергазберажэння
Рэстаўрацыйная майстэрня

Беларусь з Палесся пачынаецца

Беларусь з Палесся пачынаецца
Іншыя мерапрыемствы
2 лістапада – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 2 лістапада па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Беларусь з Палесся пачынаецца”, прымеркаваная да 60-годдзя беларускага пісьменніка Алеся Наварыча.

Алесь Наварыч (сапр. Аляксандр ІванавічТрушко) з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры канца XX – пачатку XXI ст. У аснове мастацкай канцэпцыі свету А. Наварыча – роднае Заходняе Палессе з яго традыцыямі і звычаямі, самавітымі жыхарамі і адметнай прыродай. У сваім першым празаічным зборніку “Рабкова ноч” пісьменнік захапляецца незвычайнасцю роднага краю, сцвярджае ідэю мудрасці прыроды, яе таямнічую сілу. Асаблівасць апавяданняў аўтара – лаканічнасць, займальнасць, філасофскае асэнсаванне чалавечых лёсаў.

Не пакінуць абыякавымі чытача апавяданні Алеся Наварыча “Ноч пацалункаў незалежнасці”, “Вяртанне сыноў”, “Лёгкі адрас”, “Нелюдзь”, “Венерыны чаравічкі”, “Юшка з заячай капусты” і іншыя. У аснове аповесці “Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…” інтрыгуючы, заблытаны, у нечым нават дэтэктыўны сюжэт. Зацікавіць наведвальнікаў экспазіцыіі навукова-папулярнае выданне “Звяры. Сустрэчы з прыродай” з серыі “Зямля мая”.

Звяртае на сябе ўвагу гістарычны раман “Літоўскі воўк” пра самабытнасць і незалежнасць Беларусі. Вострасюжэтны твор, прасякнуты духам авантурызму і ўзбагачаны любоўнай раманнай інтрыгай, запрашае чытача ў час паўстання 1863–1864 гг. Асаблівым лірызмам прасякнуты разважанні аўтара пра тутэйшы народ, прыгажосць родных краявідаў.

Творы Алеся Наварыча друкуюцца на старонках часопісаў “Полымя”, “Маладосць”, “Верасень”, “Нёман” і іншых перыядычных выданняў, прадстаўленых на выстаўцы.

Дапаўняюць экспазіцыю шматлікія матэрыялы пра жыццё і творчасць юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам