ГалоўнаяМерапрыемствыСугучча
Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі
Скарыназнаўства ў Францыі

Сугучча

Сугучча
Іншыя мерапрыемствы
22 кастрычніка – 18 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

У 2013 годзе ў Выдавецкім доме “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыла свет серыя кніг “Сугучча сэрцаў”, дзе былі апублікаваны творы класічнай і сучаснай літаратур Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны. Выданне выклікала вялікі рэзананс у культурнай і літаратурнай прасторы краін СНД. Праект лёг у аснову стварэння інтэрнэт-пляцоўкі SOZVUCHIE.BY, на якой пісьменнікі, крытыкі і публіцысты з розных краін могуць абмяркоўваць літаратурную спадчыну і расказваць пра тое, якія падзеі адбываюцца ў літаратуры народаў СНД.

За гады існавання згаданай ініцыятывы рэалізаваны шэраг праектаў, прысвечаных прадстаўнікам не толькі класічнай, але і сучаснай літаратуры нашых суседзяў. Напрыклад, казахскаму паэту, філосафу і асветніку Абаю Кунанбаеву, казахскаму празаіку, літаратуразнаўцу Мухтару Аўэзаву, армянскім паэтам Эдварду Мілітаняну, Аванэсу Туманяну, Ягішы Чарэнцу, Авеціку Ісаакяну і іншым, пісьменнікам-уйгурам і паэтам Каўказа. Адзін з праектаў прысвечаны народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Пабачылі свет як пераклады на беларускую мову замежных твораў, так і пераклады беларускіх твораў на рускую, татарскую, чачэнскую, узбекскую, казахскую і іншыя мовы. Таксама за гэты час праект выйшаў за рамкі краін СНД і папоўніўся перакладамі на беларускую мову творчасці кітайскіх паэтаў.

Асобнымі  выданнямі выйшлі кнігі перакладаў на розныя мовы свету вершаў Рабіндраната Тагора “Мая залатая Бенгалія”, Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, знакамітай прадмовы Францыска Скарыны “…Да месца, дзе нарадзіліся”.

Suhuchcha-3.jpg

Усе гэтыя выданні можна пабачыць на выстаўцы “Сугучча”. Экспазіцыя дапоўнена серыяй “Паэты планеты” выдавецтва Зміцера Коласа.


Наведаць выстаўку можна да 18 лістапада.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Без тэрміну даўнасці

03.05.2021

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

09.04.2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

30.04.2021

5 мая а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха адбудзецца літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, якія прымеркаваны да знакавага свята – Дня Перамогі.

На скрыжалях паэзіі і прозы

30.04.2021

Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, літаратуразнаўца Алега Лойкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 30 красавіка па 14 ліпеня праходзіць выстаўка “На скрыжалях паэзіі і прозы”.

Семінар па генеалогіі

23.04.2021

27 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар па генеалогіі  “Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?”.



Бібліятэкарам
111