ГалоўнаяМерапрыемствыПяшчотная, мілая, добрая
“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”
Таямніцы жыцця звычайных прадметаў і механізмаў праз творчы погляд аўтара

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя мерапрыемствы
13 кастрычніка – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 13 кастрычніка па 30 лістапада ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).

У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці. Матчына любоў і пяшчота нараджае ў нас імкненне памнажаць пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць па-асобаму. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы і святкуецца 14 кастрычніка. Гэты Дзень сімвалізуе асаблівае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці – захавальніцы хатняй цеплыні, дабрабыту і маральнай чысціні. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнага адраджэння грамадства, паўнавартаснага развіцця дзяржавы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 сучасных выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, стварэнне камфорту ў доме.

Асобны раздзел выстаўкі “Вобраз маці ў хрысціянстве” ўключае літаратуру пра жыццё Божай Маці і прысвечаныя ёй абразы, а таксама праваслаўныя энцыклапедыі і кнігі, звязаныя з гісторыяй узнікнення іконы Божай Маці Мінскай, галоўнай праваслаўнай святыні Беларусі.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены кнігі пра беларускіх маці-гераінь, якія вырасцілі пяць і болей дзяцей. Іх заслугі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і званнямі, павагай калектываў, у якіх яны працуюць або працавалі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, асабліва для маладых жанчын, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

З кніг Уладзіміра Караткевіча

23.11.2020

З 24 лістапада ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Выстава кніг па генеалогіі

17.11.2020

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.

ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню

13.11.2020

З 13 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню”, прысвечаная 75-годдзю прыняцця Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).



111