ГалоўнаяМерапрыемствыПрывілеі і вольнасці гарадоў Вялікага Княства Літоўскага
Таямніцы жыцця звычайных прадметаў і механізмаў праз творчы погляд аўтара
Запрашаем у Дзень маці на аглядную пляцоўку

Прывілеі і вольнасці гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

Прывілеі і вольнасці гарадоў Вялікага Княства Літоўскага
Іншыя мерапрыемствы
12 кастрычніка – 4 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 12 кастрычніка 2020 г. па 4 студзеня 2021 г. у зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Прывілеі і вольнасці гарадоў Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаная 390-годдзю Магдэбургскага права на Беларусі.

Магдэбургскае гарадское права распаўсюдзілася на тэрыторыі ВКЛ пасля заключэння ў 1385 г. Крэўскай уніі з Польшчай. Першымі сярод беларускіх гарадоў Магдэбургскае права атрымалі Брэст (1390), Гродна (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Мінск (1499) і інш. З атрыманнем Магдэбургскага права горад вызваляўся ад многіх павіннасцей, а гараджане атрымлівалі права на свабодны гандаль, на зямельныя ўладанні вакол горада, на рыбную лоўлю і інш. Абвяшчалася агульнае і роўнае права для ўсіх жыхароў, адмаўлялася асабістая залежнасць. Значнае месца ў прававых поглядах гараджан займала ўяўленне аб “агульных дабротах”. Прывілеі на самакіраванне выдаваліся за подпісам вялікага князя. Вялікі князь быў зацікаўлены ў пераходзе гарадоў на самакіраванне і ўмацаванне іх эканамічнага становішча: чым багацейшы горад, тым больш стабільна падаткі паступалі ў дзяржаўную казну. Адначасова з Магдэбургскім правам гарады атрымліваюць і права мець свой уласны герб.

Magdeburg_2.jpg

Магдэбургскае права не давала гатовых норм арганізацыі гарадской улады, яно не магло быць механічна перанесена з нямецкіх земляў. У ВКЛ права ўжывалася ў адпаведнасці з канкрэтнымі мясцовымі ўмовамі і ў выпадку неабходнасці падвяргалася змяненням. Згодна з граматамі на Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское ўпраўленне ўзначальвалася войтамі, кампетэнцыя якіх магла адрознівацца ў розных гарадах. Разам з войтамі дзейнічала гарадская рада, колькасць членаў якой у гарадах была неаднолькавай, і бурмістры, якія займаліся паўсядзённымі справамі. Гараджане абіралі склад магістрата: бургамістраў, радцаў і лаўнікаў на год службы. Асаблівасцю Магдэбургскага права на тэрыторыі ВКЛ было захаванне ролі веча або сходу гараджан пры вырашэнні важных для горада пытанняў. Аднак у тых выпадках, калі ўзнікалі прабелы ў заканадаўстве або лічылася мэтазгодным выкарыстоўваць той ці іншы звычай, нормы Магдэбургскага права дапаўняліся і выпраўляліся ў адпаведнасці з крыніцамі права, якія ўжо існавалі ў дадзенай мясцовасці. З сярэдзіны XVІІ ст. Статут ВКЛ пачаў выцясняць Магдэбургскае права ў гарадскіх судах на другую пазіцыю.

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай частка беларускіх зямель была далучана да Расійскай імперыі. Магдэбургскае права было адменена ўказам імператрыцы Кацярыны II у 1795 г.

Выстава будзе цікавай для гісторыкаў і юрыстаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў ВНУ і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй дзяржавы і права Беларусі.

Magdeburg_4.jpg

Экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў: кніг, аўтарэфератаў дысертацый, перыядычных выданняў.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Магдэбургскае права ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці
  • Уплыў Магдэбургскага права на сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель
  • Сямейныя адносіны па Магдэбургскім праве
  • Вольнасці гарадоў і іх рэалізацыя на беларускіх землях
  • Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі: гістарыяграфія і крыніцазнаўчыя аспекты

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”

23.11.2020

26 лістапада ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Княства вобразаў і слоў”, прымеркаваная да 90-гадовага юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

З кніг Уладзіміра Караткевіча

23.11.2020

З 24 лістапада ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Выстава кніг па генеалогіі

17.11.2020

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.

ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню

13.11.2020

З 13 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню”, прысвечаная 75-годдзю прыняцця Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).



111